Плошча ўнямецкім горадзе Уна. Фота YouTube.

Пра гэта карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» расказала старшыня таварыства «ЗОВік» віляйчанка Таццяна Цітуленка.

– Сябры «ЗОВіКа» і прадстаўнік Вілейскага райвыканкама цяпер у нямецкім горадзе Уна. Частка дэлегацыі ўваходзіць у склад каманды па ўстойлівым развіцці Вілейшчыны, – расказала Таццяна Цітуленка.

Вілейская дэлегацыя падчас перамоў з нямецкімі партнёрамі. Фота Таццяны Цітуленкі.

Мэта вілейчукоў – вывучыць, як арганізуюць роварны рух у Уне. А потым некаторыя элементы паступова выкарыстоўваць у Вілейцы.

Таксама прадстаўнікі вілейскай дэлегацыі хацелі б наладзіць больш шчыльныя кантакты з гэтым нямецкім горадам для дасягнення мэт устойлівага развіцця.

• Текст доступен на языке: Русский