Хапаў у спешцы і не заўважыў: злодзей скраў замест мабільнікаў дзесяць пустых скрынак ад іх

У Мсціславе ноччу 23 лютага 44-гадовы мужчына, разбіўшы акно, пракраўся ў гандлёвы павільён, каб скрасці мабільнікі, паведамляе “Наша ніва” са спасылкай на Следчы камітэт.

Яго планам перашкодзіла сігналізацыя. Схапіўшы ў спешцы каля дзесяці скрынак з тэлефонамі, ён збег. Аднак «улоў» расчараваў мужчыну, калі пабачыў ва ўсіх скрынках толькі зарадныя прылады і дакументы на тэлефоны.

Праз некалькі дзён ён быў затрыманы. Устаноўлена таксама яго дачыненне да крадзяжу ў студзені 2018 года. Раней мужчына восем разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне аналагічных злачынстваў.

• Текст доступен на языке: Русский