Павел Латушка і Мікалай Пінігін. Фота: facebook.com/kupalauski.by.

Экс-міністр культуры і экс-пасол у Францыі Павел Латушка прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатра. Інфармацыю пра гэта Tut.by пацвердзілі ў тэатры.

Павел Латушка скончыў юрыдычны факультэт БДУ, вучыўся на факультэце перападрыхтоўкі пры МДЛУ. Працаваў у МЗС, быў віцэ-консулам і консулам генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, потым заняў пасаду прэс-сакратара МЗС.

У далейшым з’яўляўся амбасадарам у Польшчы (2002-2008), міністрам культуры Беларусі (2009-2012) – на той момант ён апынуўся самым маладым міністрам, паслом у Францыі (2012-2019).

• Текст доступен на языке: Русский