Фота Gtrk-omsk.ru.

Сакавік сёлета чакаецца цяплейшым, чым звычайна. Мяркуецца, што сярэдняя тэмпература паветра па краіне ў гэты месяц будзе на адзін градус вышэй кліматычнай нормы (яна складае ад мінус 1,4 да плюс 2,2 градуса). Месячная колькасць ападкаў будзе каля сярэдніх шматгадовых значэнняў (кліматычная норма 32—51 мм), паведамляе Звязда.

У першай палове сакавіка прагназуецца такое надвор’е, калі цяпло днём можа чаргавацца з марозам уначы. А ўсё таму, што асноўны ўплыў акажуць атмасферныя франты і паветраныя масы, якія будуць паступаць з Заходняй Еўропы.

«А ў другой палове месяца, паводле нашых разлікаў, надвор’е будзе фарміравацца за кошт антыцыклонаў, таму ападкаў чакаецца менш і толькі ў асобныя дні, а тэмпературны фон будзе адпавядаць кліматычнай норме і нават перавышаць яе», — адзначыў начальнік службы ў прэс-цэнтры БелТА. Якраз у трэцяй дэкадзе сакавіка прыйдзе істотнае пацяпленне.

• Текст доступен на языке: Русский