Пляцоўкай правядзення турніру стала Барысаўская СДЮШАР. Сюды з’ехаліся наймацнейшыя цяжкаатлеты з усіх рэгіёнаў краіны, каб вызначыць пераможцаў сярод мужчын і жанчын, а таксама юнакоў і дзяўчат да 23 гадоў.
Упершыню ў камандным турніры ў мужчын ўладальнікамі кубка сталі прадстаўнікі Гродзенскай вобласці. Другое месца ў спартсменаў Віцебшчыны, трэці радок каля цяжкаатлетаў Гомельскай вобласці. У жанчын у камандным турніры кубак выйгралі прадстаўніцы прыгожага полу Брэсцкай вобласці. Следам размясціліся віцяблянкі, трэцяе месца занялі спартсменкі Гродзеншчыны.
Прадстаўніца Смаргонскай СДЮШАР Дыяна Карчынская (трэнер Станіслаў Красоўскі) заваявала бронзавыя медалі ў асабістым заліку Кубка Беларусі (у вазе да да 55 кг) і ў асабістым заліку першынства Рэспублікі Беларусь.
Дыяна Карчынская займаецца цяжкай атлетыкай каля шасці гадоў. Зараз дзяўчына вучыцца ў БДУФК.
– Падрыхтоўка да гэтых спаборніцтваў праходзіла ў складаных умовах. Перад турнірам я здавала экзамены ва ўніверсітэце, таму трэніроўкам надавала менш часу, чым звычайна. Наступны старт – юніёрскае першынства Беларусі ў канцы красавіка. Паспрабую на гэтых спаборніцтвах выступіць годна, – пракаментавала сваю перамогу Дыяна Карчынская.
• Текст доступен на языке: Русский