Фота shliah.by.

Летась у Цэнтры культуры правялі традыцыйны дабрачынны канцэрт, прысвечаны Дню інвалідаў. Тады арганізатары выручылі ад продажу квіткоў 1200 рублёў. У лютым 2019 году гэтыя грошы накіравалі 12 сем’ям, дзе жывуць людзі з інваліднасцю.

Сярод тых, каму аказалі матэрыяльную дапамогу, – члены Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Беларускага таварыства інвалідаў, Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, навучэнцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, члены грамадскага аб’яднання «Жыццё без межаў» і аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў УТЦСОСН «Цёплы дом».

Дабрачынныя канцэрты, прымеркаваныя Дню інвалідаў, у горадзе праходзяць шосты год запар. За гэты час матэрыяльную падтрымку больш чым на 5,2 тысяч рублёў атрымалі 49 сем’яў. У 2018 годзе сума ад рэалізацыі білетаў стала рэкорднай за ўвесь час правядзення дабрачынных канцэртаў.

• Текст доступен на языке: Русский