Фота gornovosti.ru.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 8 сакавіка з-за моцнага ветру парывамі да 15-20 м/с. Чакаецца невялікі дождж і да 15 градусаў цяпла, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 6-11 м/с, ноччу з парывамі да 14 м/с, у ранішнія і дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі – да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 8-13 градусаў цяпла, па поўдні – плюс 14-15 градусаў.