Фота Naviny.by.

За два месяца сёлета на тэрыторыі Мінскай вобласці па віне нецвярозых кіроўцаў здзейснена тры дарожна-транспартныя здарэнні.

Супрацоўнікі ДАІ Мінскай вобласці выяўвілі 452 факта кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап’янення.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна за гэты час зарэгістравалі восем дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх дзевяць чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Ад пачатку года на тэрыторыі рэгіёну затрымалі 27 нецвярозых кіроўцаў, аднаго з якіх паўторна, на працягу года.

З мэтай умацавання транспартнай дысцыпліны, спыненні кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі, ДАІ Маладзечна ад 07 па 11 сакавіка 2019 года праводзіць абласную прафілактычную акцыю “Цвярозы кіроўца”.

У рамках гэтай акцыі правядуць прафілактычныя выступы ў працоўных калектывах арганізацый з давядзеннем інфармацыі аб задачах акцыі.

Таксама зладзяць рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення, адпрацоўку месцаў масавага адпачынку грамадзян.

Калі вы сталі сведкам альбо відавочцам кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення або маеце дакладную інфармацыю пра асоб, схільных да такіх дзеянняў, паведамляйце па нумарах 77-16-56 або GSM 102.