Вілейскія артысты выступілі на спаборніцтвах па біятлоне ў Раўбічах

Фота rau.by.

Фінальны этап адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў і дзяўчат па біятлоне правялі трэцяга сакавіка ў Раўбічах.

На мерапрыемстве выступалі артысты з Вілейкі. Спявалі выхаванцы ўзорнай эстраднай студыі  «Экспромт» і калектывы Вілейскага палаца культуры, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.