У міліцыю звярнуўся 35-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці. Ён распавёў, што на аўтавакзале ў Валожыне скралі кашалёк са 150 рублямі. Заяўнік падазрае маладых людзей, якія круціліся непадалёк, піша mlyn.by.
Следча-аператыўная група выехала на месца здарэння. Прыкметы былі перададзеныя ўсім нарадам. Падазроная група трапілася на вочы інспектару Віталю Пашкоўскаму, які і затрымаў іх.
У міліцыі высветлілася, што аматарамі лёгкай нажывы апынуліся хлопец і дзяўчына – дзевяцікласнікі адной са школ.
Завялі крымінальную справу.
• Текст доступен на языке: Русский