Зніклага жыхара Мядзела шукалі на Вілейшчыне, але не знайшлі. Пошукі працягваюць

Пра тое, ўто на Вілейшчыне знік жыхар Мядзельшчыны Аляксандр Мацюшонак, мы пісалі 25 лютага.

Актывісты пошукавага атрада «Анёл» і супрацоўнікі Вілейскага РАУС шукаюць мужчыну, але пакуль не знайшлі.

Як распавядаюць актывісты, зніклага шукалі сёмага сакавіка сумесна з работнікамі МНС і РАУС. Абследавалі балота.

Наступныя сумесныя пошукі адбываюцца сёння, дзявятага сакавіка.

• Текст доступен на языке: Русский