У адпаведнасці з палажэннямі падпункта 1.10 пункта 1 артыкула 22 Падатковага кодэкса, які ўступіў у сілу 1 студзеня, беларуская арганізацыя абавязана прадстаўляць інфармацыю аб руху грашовых сродкаў па адкрытых рахунках у банку і іншай крэдытнай (фінансавай) арганізацыі за межамі краіны, за выключэннем карэспандэнцкіх рахункаў.

Звесткі неабходна прадаставіць не пазней за 31 сакавіка года, наступнага за справаздачным у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік па ўстаноўленай форме

Улічваючы, што у 2018 годзе у беларускіх арганізацый адсутнічаў абавязак па зборы і абагульненні вышэйназванай інфармацыі, гэтыя звесткі павінны прадстаўляцца імі ўпершыню за 2019 год не пазней 31 сакавіка 2020 года.

Цяпер Міністэрства па падатках і зборах праводзіць мерапрыемствы па рэалізацыі палажэнняў Кодэкса, у тым ліку па зацвярджэнні формы інфармацыі аб руху грошай па рахунках, адкрытых у банках-нерэзідэнтах.