Крысціна Язневіч - дзяўчына-вясна.

Сёння ў Вілейцы было шмат бліноў і … парасонаў. 10 сакавіка тут зладзілі Масленіцу.

Па словах арганізатараў, да апошняга вырашалі, дзе святкаваць: традыцыйна ў Ніжнім парку на беразе Віліі ці ўсё ж у гарадскім парку. Урэшце зразумелі, што ў Ніжні не трапіць з-за вялікай вільгаці і бруду. Святкавалі ў гарадскім.

Пакупнікі.
Старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец (у цэнтры) таксама наведаў свята.

Для многіх вілейчукоў сакавіцкі дождж не стаў перашкодай. Яны прыйшлі паслухаць песні, паўдзельнічаць у конкурсах, пакаштаваць бліноў, глінтвейну, шашлыка.

Па словах адной з гандлярак, бліны і піражкі з павідлам у яе  размялі ў першыя паўгадзіны свята.

– Дождж нас не напалохаў. Гэта звычайны працоўны момант. Ужо не першы раз такое здараецца, – распавяла карэспандэнту рэжысёр свята Алена Холадава. – Канешне, пад дажджом не так і карагоды вадзіліся, і гульні гуляліся. У Ніжнім парку народу заўсёды значна больш было. Але, здаецца, і сённяшняе свята людзям спадабалася.

Каларытныя гандляркі прапаноўвалі печыва.
Вось такі шматлюдны парк.
Алена Сячко рада і маленькім, і дарослым пакупнікам.

На сцэне выступалі артысты Вілейскага палаца культуры, а пазней да іх далучылася ўзорная эстрадная студыя «Экспромт».

Галоўная страва.
Артысты аджыгаюць.
І гледачы не саступаюць.
Танцы працягваюцца.
У глядацкіх шэрагах.
Публіка была рознаўзроставай.
У чаканні выступлення.
А цяпер аджыгаюць вядучыя.
Наталля Акуліч з дачкой Янай прыехалі на свята з Ільі.
Масленічнае шэсце рушыць на бераг Віліі.
І… усё!

Фота аўтара.