Мінскі заапарк напярэдадні 8 сакавіка прапанаваў параўнаць жонку з жывёлай і даслаць фота ў яго афіцыйныя акаўнты “Укантакце” і Instagram. Прыз аўтару лепшага параўнання – бясплатнае наведванне заапарка. Конкурс выклікаў абурэнне сярод жанчын, але арганізатары не сталі яго адмяняць.

Карыстальнікі сацсетак загрузілі больш за трыццаць фотаздымкаў, дзе людзей параўноўвалі з жывёламі. Тут табе і выдра, і змяя, і малпа. Вядома, гэта можа быць праявай здаровай іроніі, але выглядае ўсё роўна дзіўна.

Еўрарадыё сабрала пяць самых неэтычных параўнанняў.

• Текст доступен на языке: Русский