Здарэнне адбылося каля Лукаўца чацвёртага сакавіка.
Тры машыны ехалі адна за другой. У пэўны час кіроўца першага аўто прытармазіў, за ім прытармазіў наступны. А кіроўца трэцяга аўтамабіля, жыхарка Мядзельшыны, прытармазіць не паспела, распавялі ў Вілейскім РАУС.
У выніку два Опелі і Рэно пашкоджаныя. Самі ўдзельнікі здарэння не пацярпелі.
• Текст доступен на языке: Русский