У Лелікаве пад Кобрынам згарэла старая драўляная царква, строгі і элегантны палескі шэдэўр

Вялікая страта для культурнай спадчыны: у нядзелю згарэла Дзмітраўская царква XVIII стагоддзя ў вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна. Яна належала да плеяды драўляных цэркваў, збудаваных у характэрным заходнепалескім стылі. Іх будавалі яшчэ ў часы Уніі, піша nn.by.

Калі на месца прыбылі ратавальнікі, з-пад даха драўлянага будынка ішоў дым, а ўнутры будынка быў агонь, паведамляе МНС.

Настаяцель храма распавёў, што пра пажар яму паведамілі па тэлефоне. Унутр царквы трапіць было немагчыма з-за шчыльнага дыму і высокай тэмпературы.

Пажар быў ліквідаваны. Агнём знішчаны дах на плошчы 75 кв.м, пашкоджаныя сцены і маёмасць. Пацярпелых няма.

Так царква выглядала да пажару:

Фота fotobel.by.

У спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА прапаноўвалася ўнесці пяць культавых драўляных храмаў Берасцейшчыны. Характэрны стыль — строгі і элегантны адначасова, у якім спалучыліся народныя традыцыі і адгалоскі барока — вылучае старыя цэрквы гэтага рэгіёна. Яны непаўторныя.

• Текст доступен на языке: Русский