Фота ktk.kz.

Ад сёмага сакавіка забаранілі выходзіць на лёд на вадаёмах Вілейшчыны. Але не ўсе прыслухаліся да забароны.

Як расказалі ў Вілейскай выратавальнай станцыі, за вялікія выхадныя з лёда «знялі» каля 20 рыбакоў. Штрафаў не даюць. Начальнік з матарыстам пад’язджаюць на «піраньі», папярэджваюць.

– Вось і сёння два рыбакі сядзяць яшчэ, зараз здымаць паедзем, – падзяліліся спецыялісты.

• Текст доступен на языке: Русский