Ілюстрацыйнае фота jewish-museum.ru.

29 сакавіка ў Вілейцы правядуць бізнес-форум “Канструктыўны дыялог “Развіваем рэгіёны”.

Правядзенне бізнес-форуму, на думку арганізатараў мерапрыемства Вілейскага райвыканкама і грамадскага аб’яднання па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага рэгіёну «ЗОВіК», павінна спрыяць росту бізнес-актыўнасці ў рэгіёне і наладжванню канструктыўнага дыялогу паміж прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу і ўлады.

Рэгістрацыйная форма для ўдзельнікаў Вілейскага бізнес-форуму.

Дата правядзення 29 сакавіка. Колькасць месцаў абмежаваная.