Трохгадовае дзіця ў Мінску надзела на галаву гаршчок і не змагло зняць

Здарэнне адбылося сёння, 12 сакавіка, а 12-й гадзін ў доме па вуліцы Люцынскай на Каменнай горцы, піша 112.by.

Трохгадовы хлопчык па неасцярожнасці надзеў на галаву пластыкавы гаршчок і пасля не змог дастаць.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца выкліку, дасталі галаву хлопчыка. Сам малы не пацярпеў.