Фота Koffkindom.ru.

Першацветы квітнеюць усяго некалькі тыдняў. Асноўныя працэсы, якія забяспечваюць іх выжыванне, працякаюць пад зямлёй: у каранях, клубнях і цыбулінах. За невялікі час раслінам патрабуецца назапасіць рэчывы, неабходныя для наступнага года, паспявання і рассейвання насення.

Зрываючы кветкі, мы не даем расліне сфармаваць насенне для новых пакаленняў. Акрамя таго, расліна слабее і можа загінуць.

У Беларусі расце мноства першацветаў, сярод якіх ёсць віды, уключаныя ў Чырвоную кнігу. Да іх адносяцца прастрэл лугавы і раскрыты, фіялка тваністая, мядунка вузкалістная, чарамша і іншыя віды рэдкіх раслін.

Штогадовы масавы збор першацветаў у сакавіку-красавіку можа быць прычынай іх знікнення ў прыродзе.

За парушэнні вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 15.8 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.