Бывала такое – чытаеце кнігу ці глядзіце фільм, і тут раптам нейкі момант нібы куляй стрэліў у скронь?

Дыханне перахапіла, па скуры пабеглі мурашкі, і вы зразумелі – вось тое, што шукалі! Хацелася перачытваць ці пераглядаць фрагмент яшчэ і яшчэ, і з кожным разам не пераставалі здзіўляцца геніяльнасці аўтара?

Прыйшоў час падзяліцца такімі ўрыўкамі з іншымі. Для гэтага запрашаюць кожнага ахвотнага далучыцца да вечара “240”.

Імпрэза пачнецца а 18 гадзіне ў суботу, 16 сакавіка. Вы можаце ўдзельнічаць як слухач. Калі вы хацелі б прачытаць урывак, калі ласка, адзначцеся ў каментарах пад гэтым пастом. У якой бы якасці вы не ехалі б на сустрэчу, калі ласка, папярэдне паведаміце пра гэта гаспадару.

Падрабязней чытайце па спасылцы.

Арганізатары ўдакладняюць фармат:

240 – менавіта столькі секунд будзе мець кожны выступоўца на тое, каб падзяліцца з прысутнымі сваім ўрыўкам. Гэта хуткасць, з якой ваш урывак павінен трапіць у самыя сэрцы слухачоў.

Няма ніякіх абмежаванняў у тэме і жанры: гэта можа быць фрагмент верша ці апавядання любога аўтара, урывак з сачынення вашых дзяцей ці цытата палітыка.

Вітаюцца таксама ўрыўкі з фільмаў ці песняў. Адзінае патрабаванне – яны не павінны перавышаць 4 хвілін і сапраўды пранімаць вас да дрыжыкаў.

Пасля кожнага выступлення будзе 15 хвілін на абмеркаванне пачутага ўрыўка. Калі гэтага акажацца мала, то пасля завяршэння асноўнай часткі вечара вы зможаце працягнуць размову з людзьмі, якія вас зацікавілі.

Паглядзіце, якія цудоўныя імпрэзы ўжо адбыліся ў Навасадах:

Медытаваць, слухаць нямецкую музыку і пячы хлеб на вогнішчы: як гаспадар дома ў вёсцы…

З юшкай, тэлескопам і танцамі пад дажджом. Лета на Вілейшчыне правялі трохдзённым фестывалем “Дом…

Плачце, калі там не былі. На Вілейшчыне зладзілі найкруцейшы фестываль “Дом ля возера” (Фота)

• Текст доступен на языке: ruРусский