На Вілейшчыне здарылася аварыя. Кіроўцу даставалі выратавальнікі (Фота)

11 сакавіка раніцай каля 07.30 выратавальнікам паведамілі пра дарожна-транспартные здарэнні паблізу вёскі Новая Гута Вілейскага раёна.

Трэба было дэблакаваць пацярпелага. Калі падраздзяленні МНС прыехалі да месца выкліку, стала вядома, што адбылося сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі.

Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады з аўтамабіля «Toyota» дасталі 36-гадовага кіроўцу. Пацярпелага з траўмамі рознай ступені цяжкасці хуткая дапамога адвезла ў Вілейскую ЦРБ. Кіроўца легкавога аўтамабіля «BMW» не пацярпеў.

Фота з месца здарэння з сайта МНС.

• Текст доступен на языке: Русский