У Круглянскім раёне задушылі 16-гадовую дзяўчыну

Вечарам 11 сакавіка цела дзяўчыны знайшлі ў закінутым доме ў вёсцы Хількавічы Круглянскага раёна, паведамляе СК.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, вывучылі сляды і ўлікі. Сляды абутку вялі ў бок лесу. У выніку пераследу за 20 км ад вёскі быў затрыманы 20-гадовы хлопец.

Высветлілася, што ў гэты дзень малады чалавек падчас сваркі задушыў дзяўчыну шалікам. Раней ён быў асуджаны за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу і ўхіленне ад выплаты штрафу. Прычым 11 сакавіка ён толькі вызваліўся з папраўчай установы, дзе адбываў месяц арышту.