Зніклы 25-гадовы мядзельчанін загінуў. Следчыя высвятляюць абставіны

Фото dpchas.com.ua.

25-гадовы жыхар Мядзела, што знік учора ўдзень, загінуў.

Пра гэта карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Цяпер мядзельскія следчыя праводзяць праверку і высвятляюць дакладную прычыну смерці.

– Гэта ўся інфармацыя. Больш пракаментаваць нельга з-за этычных меркаванняў, – адзначыла Таццяна Беланог.