Ілюстрацыйны здымак. Фота WallBox.ru.

Пра сітуацыю падрабязней распавядае старшыня Смаргонскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Кацярына Франюк:

– Праект «Мама замест няні» абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа працуе ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны. У Смаргонскім раёне – са снежня 2017 года. «Часовая мама» дапамагае персаналу бальніцы даглядаць маленькіх пацыентаў, пазбаўленых бацькоўскай апекі, якія незалежна ад узросту трапляюць у бальніцу адны.

Праз рукі «часовай мамы» ў Смаргоні прайшло ўжо восем дзетак рознага ўзросту – і нованароджаныя, і выхаванцы прытулку СПЦ.

Цяпер у дзіцячым аддзяленні бальніцы знаходзіцца хлопчык, ад якога бацькі адмовіліся. Гэта трохмесячны хлопчык Богдан. Так немаўля назвала мама і адмовілася ад яго.

Нарадзіўся хлопчык у Гродзенскім абласным раддоме, і вось ужо месяц знаходзіцца ў Смаргоні ў асобнай палаце. У цяпле і клопаце. Але без мамы.

У працоўныя дні з ім няня Таццяна Тронза, а па вечарах, ноччу і выхадных – паставыя сёстры. Кормяць, купаюць, мяняюць памперсы, гуляюць з ім. Немаўля ўсмешлівае, развіваецца па ўзросце.

Как заўважылі ў дзіцячым аддзяленні, цяпер хлопчык усім забяспечаны. Многія рэчы, адзенне перадалі супрацоўнікі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, неабыякавыя людзі Смаргоні, з касцёла Святога Міхаіла Архангела. Памперсаў хапае.

Але маленькія дзеткі хутка растуць, таму ад падгузнікаў 3-6 памераў, вільготных сурвэтак ў аддзяленні не адмовяцца. Невядома, колькі хлопчык яшчэ будзе жыць у бальніцы.