Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зноў запрашаюць усіх у Вязынку пагукаць вясну разазам.
Свята зладзяць 24 сакавіка. Пачатак – у 13.00.
У праграме:
- веснавыя песні на гары
- карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята
- гульні для моладзі і дзяцей
- традыцыйная музыка
- танцы
- кірмаш рамёстваў
- традыцыйная кухня
Пра тое, як гукалі вясну ў мінулыя гады, можна пачытаць тут і тут.
• Текст доступен на языке: Русский