Трагедыя здарылася з 12-гадовай школьніцай 11 сакавіка.
Дзве сяброўкі гулялі каля штучнай сажалкі. У нейкі момант адна з дзяўчынак спатыкнулася і ўпала са стромкага берага ў ваду.
– Копанка глыбінёй 1,5 метра, але гэтага было дастаткова, каб сысці пад ваду. Іншая дзяўчынка, што стаяла на беразе, пачала тэлефанаваць дарослым, яны прыбеглі і выцягнулі дзяўчынку на паверхню, але, на жаль, было ўжо позна – дактары канстатавалі смерць, – расказаў вядучы спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Таварыства выратавання на водах Сяргей Касцючэнка.
• Текст доступен на языке: Русский