12 сакавіка па запыце мясцовых актывістаў у Вілейцы зладзілі круглы стол па праблеме бадзяжных жывёл у горадзе.
Прысутнічалі старшыня райвыканкама, старшыня Савета дэпутатаў, прадстаўнікі ЖКГ, санстанцыі, ветстанцыі, міліцыі, розных грамадскіх арганізацый і валанцеры-абаронцы жывёл, паведамляюць у суполцы вілейскага прытулку для жывёл «Хачу дамоў».

Пра што дамовіліся падчас круглага стала?
- Сабак забіваць на вуліцах горада не будуць
- Усіх адлоўленых жывёл будуць звозіць у вальеры, дзе будуць трымаць пяць дзён. За суткі ЖКГ размяшчае фота жывёл на сайце, каб гаспадар мог забраць свайго сабаку
- ЖКГ будзе карміць і даглядаць жывел
- Валанцёрам адкрываюць допуск да вальераў
- Валанцёры дапамагаюць карміць і даглядаць жывёл, робяць фота, распаўсюджваюць інфармацыю ў СМІ і сацсетках, каб знайсці гаспадароў
- Ператрымка жывёлаў будуць забяспечваць за кошт тых грошаў, якія вілейчане плоцяць за сваіх жывёл у Вілейскі райвыканкам – 0,3 базавыя ў квартал.
- Валанцёры пры дапамозе юрыстаў Вілейскага райвыканкама рэгіструюць раённую грамадскую арганізацыю абаронцаў жывёл, адкрываюць дабрачынны рахунак і шукаюць фінансаванне на вырашэнне праблем жывёл
- На Вілейшчыне будуць праводзіць мерапрыемствы, каб кожную жывёлу зарэгістравалі, каб яна атрымала жэтон, а гаспадар плаціў падатак, які пойдзе на вырашэнне праблем жывёл.
- Да мая праводзяць сумесныя інфармацыйныя кампаніі на тэму рэгістрацыі, недапушчальнасці самавыгулаў і інш.
- У маі зладзяць яшчэ адну сустрэчу.
• Текст доступен на языке: Русский