Фота Сяргея Гапона, які першым заўважыў, што ў замку нешта не так.

Пытанні кшталту «што здарылася ў Крэўскім замку?» пачалі з’яўляцца ў сацыяльных сетках учора.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку сітуацыю растлумачыў супрацоўнік НАН Беларусі, заўсёдны кіраўнік летніх раскопак у КрэвеАлег Дзярновіч.

Па яго словах, у апошнія выхадныя абвалілася частка кансервацыйнай муроўкі Крэўскага замка каля паўднёва-заходняга кута. Гэтую частку сцяны абкладалі камянямі ў самым канцы мінулага года.

Пра здарэнне Алег паведаміў навуковаму кіраўніку праекта Уладзіміру Сіняўскаму.

Архітэктар прызнаўся, што тэарэтычна дапускаў такі вынік, бо гэты кавалак муру кансервавалі ў самым канцы 2018 года, калі ўжо былі першыя маразы.

Гэты фрагмент новай муроўкі падмарозіла, і ён не вытрымаў сёлетніх веснавых перападаў.

– Што ж, гэтая гісторыя яшчэ раз паказвае, наколькі важна вытрымліваць тэхналогіі, – кажа Алег.

Зараз Белрэстаўрацыя распрацоўвае меры, каб ліквідаваць абвальванне.

• Текст доступен на языке: Русский