Медыкі цяпер могуць выпісваць электронныя рэцэпты ў анлайн-рэжыме проста дома ў пацыента. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара па інфармтэхналогій РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя Сяргей Новікаў, піша БелТА.

Ён удакладніў, што нядаўна набылі адпаведную медыцынскую інфармсістэму. Сяргей Новікаў распавёў, што доктар, знаходзячыся дома ў пацыента ў любым пункце краіны, можа выпісаць электрoнны рэцэпт з дапамогай телефoна або планшэта, падключанага да інтэрнэту.

На працягу хвіліны ён з’явіцца ў агульнай базе, і «Белфармацыя» або любая камерцыйная аптэчная сетка зможа прадаць медыкамент па рэцэпце.

Пры гэтым пацыенту не трэба прад’яўляць папяровы рэцэпт.