На вадаёмах Мядзельшчыны забароны выхаду на лёд пакуль няма

Нароч. Фота belarus.by.

Пра гэта карэспандэнту паведаміў начальнік Мядзельскай выратавальнай станцыі Дзмітры Дамшэль.

Пакуль зноў з’явіліся невялікія маразы, таму асаблівай небяспекі няма, кажа начальнік.

Але ў Мядзельскі райвыканкам выратавальнікі ўжо падалі запыт пра тое, каб увесці забарону. Тым больш, хутка пацяплее.

Сёння ж, 13 сакавіка, на лёдзе на тэрыторыі выратавальнай станцыі сядзіць некалькі рыбакоў.

Нагадаем, што на Вілейшчыне забарону выхаду на лёд увялі сёмага сакавіка.