Фота tkgorod.ru.

14 сакавіка ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, перадае Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Ноччу і раніцай месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог – галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-усходні, паўднёва-заходні парывісты, днём месцамі па паўночным захадзе краіны – моцны парывісты.

Ноччу будзе -3 … + 2, днём паветра прагрэецца да 3-9 градусаў цяпла.