Дзяўчынкі ішлі з бацькамі з садка, пабеглі наперад і згубіліся. Ёсць навіны

13 сакавіка каля 19-й гадзіны ў Мінску зніклі двое дзяўчат — 6 і 7 гадоў. Яны вярталіся з бацькамі з дзіцячага садка, пабеглі наперад і згубіліся.

Прыблізна праз дзве з паловай гадзіны іх заўважыў на вуліцы кіроўца таксі і прывёз у штаб пошукавага атраду «Анёл», які размясціўся ў двары мінскага раёна Сухарава, дзе жывуць дзяўчаткі.

Малых перадалі бацькам, яны ў парадку. Тым, хто іх знайшоў, дзяўчаткі сказалі, што гулялі.