Мужчына вярнуўся з турмы, адразу скраў у жонкі 16 тысяч долараў і сабраўся ў Маскву

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска затрымалі раней судзімага мінчаніна, які скраў грошы ў сваёй жонкі.

У міліцыю звярнулася жанчына з заявай аб прапажы грашовых сродкаў з кватэры.

Устанавілі, што крадзеж здзейсніў муж заяўніцы. 63-гадовы мужчына нядаўна вызваліўся з турмы. Прыехаў дадому да жонкі, даведаўся, што яна атрымала буйную суму грошай у спадчыну. Дачакаўся, калі жонка сыдзе з хаты, знайшоў грашовыя сродкі ў суме 16000 долараў, сабраў свае рэчы і адправіўся ў бок вакзала, дзе пасля яго затрымалі.

Як патлумачыў сам затрыманы, ён збіраўся з’ехаць у Маскву, дзе пражывалі сваякі, і выдаткаваць грошы на прыгожае жыццё.

Цяпер праводзяць праверку.