Фота UBR.ua.

Рэспубліканскі конкурс «Лепшы адпушчаны рыбалоўны трафей года» праводзіцца для развіцця і папулярызацыі рыбалоўства як формы актыўнага адпачынку насельніцтва, прапаганды прынцыпу «Злавіў-адпусці» і павелічэння рыбных запасаў вадаёмаў краіны.

Арганізатар – “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

У конкурсе вызначана 10 намінацый:

– лепшы трафей шчупака (прымаецца да конкурсу ад 65 см);
– лепшы трафей ляшча (прымаецца да конкурсу ад 40 см);
– лепшы трафей язя (галаўня) (прымаецца да конкурсу ад 35 см);
– лепшы трафей ліня (прымаецца да конкурсу ад 30 см);
– лепшы трафей белага амура (прымаецца да конкурсу ад 70 см);
– лепшы трафей сазана (карпа) (прымаецца да конкурсу ад 50 см);
– лепшы трафей жэрэха (прымаецца да конкурсу ад 60 см);
– лепшы трафей судака (прымаецца да конкурсу ад 60 см);
– лепшы трафей сома (прымаецца да конкурсу ад 100 см);
– лепшы трафей акуня (прымаецца да конкурсу ад 35 см).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць:

  • заяву ў адвольнай форме з указаннем кантактаў заяўніка;
  • копію сяброўскага білета РДГА «БТПР» з адзнакай аб выплаце штогадовых членскіх узносаў;
  • інфармацыю аб трафеі (месца і дата злову, памер трафея, снасць і інш.);
  • фатаграфіі злоўленай рыбы на фоне металічнай лінейкі (рулеткі) і рыбалова з трафеем. Пры гэтым дзялення лінейкі (рулеткі) павінны быць адрозныя;
  • відэаматэрыял, які пацвярджае факт адпушчэння ў рыбалоўныя ўгоддзі ў жывым выглядзе прадастаўленага на конкурс трафея. Пры гэтым відэаматэрыял павінен бесперапынна ахопліваць перыяд ад пачатку вымярэння да заканчэння адпушчэння рыбы, ахопліваць панараму рыбалоўных угоддзяў, куды была выпушчаная рыба.

Заяўкі на ўдзел, фота-відэаматэрыялы прымаюцца ў электронным выглядзе на e-mail: ohota_boor@mail.ru або дастаўляюцца па адрасе: г. Мінск, зав. Калініна, 16 (Рэспубліканскі савет РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»).

Рыбаловы, якія перамаглі ў кожнай з намінацый (за выключэннем намінацыі «лепшы трафей сома»), узнагароджваюцца дыпломам, медалём і грашовай прэміяй у памеры 15 базавых велічынь. Пераможца ў намінацыі «лепшы трафей сома» ўзнагароджваецца дыпломам, медалём і грашовай прэміяй у памеры 20 базавых велічынь.