У Лідзе дзіця захварэла на адзёр

Дыягназ паставілі дзіцяці з Ліды. Вядома, што яно са сваякамі вярнулася з Масквы, піша lidanews.by.

Па словах галоўнага доктара Лідскай ЦРБ Вадзіма Трубчыка, стан дзіцяці здавальняючы. За людзьмі, з якімі кантактавала дзіця, вядуць медыцынскае назіранне, праводзяць комплекс супрацьэпідэмічных і прафілактычных мер па папярэджанні перадачы адзёру.

Хворы не быў своечасова прышчэплены з-за адмовы бацькоў ад вакцынацыі. Медыцынскія спецыялісты нагадваюць: менавіта вакцынацыя з’яўляецца найбольш эфектыўным і дзейсным сродкам папярэджання перадачы адзёрнай інфекцыі.