У Печах афіцэр закрыў сабой салдата, які выпусціў баявую гранату ў акоп

Здарэнне адбылося ў Печах 14 сакавіка пры правядзенні планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Падчас практыкавання па кіданні ручной наступальнай гранаты РГД-5 салдат выпусціў баявую гранату ў акоп.

Фота mil.by.

Кіраўнік заняткаў старшы лейтэнант Дзмітры Філіповіч праявіў мужнасць і вытрымку, ён здолеў літаральна выкінуць свайго падначаленага за межы акопа і закрыў сваім целам.

Абодва вайскоўцы атрымалі нязначныя траўмы мяккіх тканак ног. Іх жыццю нічога не пагражае.