З якімі скаргамі і на якія прадукты найчасцей звярталіся летась, распавялі ў Маладзечанскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Агулам за 2018 год спецыялісты разгледзелі 36 зваротаў, якія тычыліся прадуктаў. Доктар-гігіеніст аддзялення гігіены харчавання Кацярына Пташнік распавяла, што скаргі ў асноўным былі на пратэрмінаваныя прадукты. Іх куплялі ў крамах сеткавага гандлю.

Пераважна сярод пратэрмінаваных прадуктаў былі малочныя вырабы – тваражкі, ёгурты. Небяспека ў тым, што такой ежай кормяць самых маленькіх жыхароў.

Тамі маладым бацькам трэба быць асабліва пільнымі і ўважліва вывучаць этыкеткі тавараў. У гэты спіс трапілі таксама каўбасныя вырабы і алкаголь.

Доктар-гігіеніст падкрэсліла: каб звярнуцца ў Цэнтр гігіены са скаргай, неабходна мець не толькі сам тавар, але і захаваць чэк. Менавіта гэты дакумент пацвярджае, што вы купілі прадукт менавіта тут.

Са скаргамі на тое, што даты тэрмінаў прыдатнасці замазваюць ці пераклейваюць, звычайна ў маладзечанскі цэнтр не звяртаюцца. Але і гэтае парушэнне можна праверыць. Тэрміны на любы тавар можна спраўдзіць у суправаджаючых дакументах, якія павінны быць у кожным магазіне.

Памятайце пра правы спажыўца

Некаторыя спажыўцы робяць пакупкі праз інтэрнэт. Многія ацанілі наколькі гэта зручна – атрымліваеш тавар з дастаўкай, і не трэба бегаць па крамах у пошуку патрэбнай рэчы.

15 сакавіка – Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў.

У адпаведнасці з Законам «Аб абароне правоў спажыўцоў» спажывец мае права на свабоду выбару тавару, якасны і бяспечны тавар, на атрыманне поўнай, дакладнай інфармацыі аб тавары, а таксама пра яго вытворцу і пастаўшчыка.

Як абараніць сябе ад кепскіх тавараў

Каб па магчымасці абараніць сябе ад небяспечнай прадукцыі, пакупнікам варта выконваць простыя рэкамендацыі:

  • Звяртайце ўвагу на тару і ўпакоўку харчовай прадукцыі. Яна павінна быць трывалай, чыстай, сухой, без пастаронніх пахаў і парушэнняў цэласнасці.
  • Усю харчовую прадукцыю павінны суправаджаць этыкеткі, таварныя ярлыкі або лісты-ўкладышы.
  • Прадаваць тавар павінны пры неабходных тэмпературных і вільготнасных умовах. Замарожаная прадукты, а таксама тыя, што пруюцца хутка і асабліва хутка, неабходна захоўваць ва ўмовах астуджэння.
  • Асаблівую ўвагу звяртайце на тэрмін прыдатнасці тавару. Не забывайце і пра тое, што дата расфасоўкі – гэта не дата вырабу. Прадукт можа быць зроблены ў адзін час, а расфасаваны ў іншы.
  • Пры захоўванні тавараў трэба выконваць правілы таварнага суседства. Харчовыя прадукты, што маюць спецыфічны пах, варта захоўваць асобна ад тых, што ўспрымаюць пахі. Сырыя прадукты і паўфабрыкаты – асобна ад гатовага да ўжывання ежы.

Куды скардзіцца на няякасныя тавары

У Маладзечне ёсць гарачая лінія па пытаннях спажывецкай тэматыкі.

Звяртайцеся ад 8:00 да 9:00 і ад 15:00 да 17:00 па тэлефоне (8-0176) 54-41-97.