Прычынай смерці школьніцы ў Гомелі стала маланкавае развіццё менінгакокавай інфекцыі

Прычынай смерці 16-гадовай дзяўчыны ў Гомелі стала менінгакокавая бактэрыяльная інфекцыя, паведаміла на брыфінгу галоўны педыятр Гомельскай вобласці Таццяна Веліканава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Нагадваем, што у сярэдняй школе №1 11 сакавіка адбылося надзвычайнае здарэнне: памерла дзесяцікласніца. Пра здарэнне паведамілі бацькі навучэнцаў установы.

Школьніцу з дому забрала «хуткая». Аднак нягледзячы на ​​намаганні дактароў выратаваць яе не ўдалося: яна памерла ў бальніцы.