У Гродне машына “хуткай”, у якой была пацыентка, трапіла пад фуру

Сутыкненне адбылося ўчора каля 18.00 на вуліцы Старамалышчынская. У машыне хуткай медыцынскай дапамогі знаходзілася пацыентка, якую везлі ў бальніцу, піша grodnonews.by.

– На шчасце, ніхто не пацярпеў, пацыентку да медыкаў даставіла іншая брыгада хуткай дапамогі, – распавёў галоўны лекара Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

Фота 015.by.

Алег Дук, старшы інспектар аддзялення прапаганды і агітацыі ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, расказаў, што, па словах кіроўцы “хуткай”, ён рухаўся з вёскі Новая руда ў напрамку Таўлай. Мужчына паведаміў, што яго асляпіла сонца, з-за гэтага ён міжвольна ўзяў лявей і часткова выехаў на сустрэчную паласу. У гэты момант па ёй рухалася фура – яе кіроўца паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але не атрымалася.