У Смаргоні сёння ноччу гарэў аўтамабіль

Паведамленне пра тое, што гарыць аўто на Тракарнай, паступіла 15 сакавіка ў 0:22. 

У выніку пашкоджаны маторны адсек, салон, лакафарбаванае пакрыццё машыны. Мяркуюць, прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.