Жанчына прыбралася ў кватэры памерлай бабулі і выкінула на смеццевую пляцоўку вядро з уранам

14 сакавіка ў 11:16 на нумар «101» інжынер ЖЭУ паведаміў аб падазроных прадметах на кантэйнернай пляцоўцы ў Мінску па Сердича, 1.

Туды выехаў аўтамабіль хімічнай і радыяцыйнай абароны Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

На кантэйнернай пляцоўцы знайшлі белае пластыкавае вядро са шклянымі і пластыкавымі ёмістасцямі са знакам «Небяспечна. Радыёактыўныя рэчывы або іянізавальнае выпраменьванне».

Ратавальнікі агарадзілі месца. Замеры паказалі перавышэнне радыяцыйнага фону на адлегласці аднаго метра ад ёмістасцяў ў чатыры разы. У двух метрах ад іх радыяцыйны фон не перавышаў норму.

Усяго пры абследаванні  знайшлі пяць ёмістасцяў з такімі рэчывамі.

Пасля канфіскацыі замералі фон на кантэйнернай пляцоўцы, ён быў у норме.

На месцы працавалі аператыўныя службы для высвятлення прычын. Устанавілі, хто пакінуў рэчывы.

Гэта была мінчанка 1939 года нараджэння, якая памерла тры гады таму, паведамляе guvd.gov.by. Раней жанчына працавала на хімічным факультэце аднаго са сталічных ВНУ. Напярэдадні яе ўнучка наводзіла парадак у кватэры бабулі, і вынесла на смеццевую пляцоўку ёмістасці з рэчывам невядомага ёй паходжання.

Цяпер праводзяць праверку.