На вуліцы ў Вілейцы знайшлі труп мужчыны

Гэта 41-гадовы жыхар Вілейкі, паведамілі ў Вілейскім РАУС. Цела знайшлі раніцай 12 сакавіка.

Дакладную прычыну ўстановіць экспертыза. Папярэдняя – пераахалоджанне.

Вілейскія следчыя праводзяць праверку.