Так святкавалі 100-годдзе БНР у Маладзечне. Фота istpravda.ru.

Вялікіх масавых мерапрыемстваў, як і летась, у раёнах не будзе.

Але некаторыя актыўнасці запланавалі грамадскія актывісты.

У Вілейцы, на Партызанскай, 45-а, правядуць канцэрт і падпішуць паштоўкі палітвязням.

У Маладзечне, на Чыстай, 26, да свята плануюць выступ лірніка Васіля Грыня. Час удакладняюць. У суботу, 23 сакавіка, у грэка-каталіцкай царкве а дзясятай гадзіне правядуць набажэнства за беларускі народ.

Таксама ўскладуць кветкі да помніка Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі.

Пра канцэрт, які ладзілі летась у Маладзечне да 100-годдзя БНР можна пачытаць тут. 

 

• Текст доступен на языке: Русский