На Ашмяншчыне мужчына адрэзаў сячкарняй чатыры пальцы

16 сакавіка каля 15.00 выратавальнікам паведамілі пра заблакаваную у сечкарні руку мужчыны. Здарэнне адбылося ў вёсцы Варні Ашмянскага раёна.

Работнікі МНС з дапамогай адмысловай прылады вынялі руку палявода і перадалі мужчыну брыгадзе медыкаў.

Пасля агляду пацярпелага шпіталізавалі ў раённую бальніцу з папярэднім дыягназам «траўматычная ампутацыя першага-чацвёртага пальцаў левай кісці».

• Текст доступен на языке: Русский