Ад сёння ДАІ праводзіць акцыю «Бяспечны пераход»

Аналіз дарожна-транспартнай абстаноўкі на тэрыторыі Міншчыны сведчыць, што нягледзячы на прафілактычныя мерапрыемствы, па-ранейшаму шмат траўмаў на дарозе.

Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі такіх здарэнняў з’яўляюцца як парушэнні ПДР пешаходамі, так і невыкананне патрабаванняў Правілаў кіроўцамі на нерэгулюемых пешаходных пераходах.

За 2018 год супрацоўнікі ДАІ да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.14 ч.6,12 КаАП Рэспублікі Беларусь (не прапусцілі пешахода) прыцягнулі 357 вадзіцеляў.

Ад пачатку 2019 года на Маладзечаншчыне зарэгістравалі тры дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам пешаходаў на пераходах, у выніку якіх пешаходы атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Адно ДТЗ адбылося з удзелам непаўналетняга дзіцяці.

У мэтах прафілактыкі і недапушчэння ДТЗ з удзелам пешаходаў на пешаходных пераходах Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна ад 18 да 22 сакавіка 2019 года праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Бяспечны пераход».

ДАІ і іншыя службы

  • адпрацуюць нерэгулюемыя пешаходныя пераходы, дзе найбольш рызыкі ДТЗ;
  • растлумачаць у працоўных калектывах, установах адукацыі, АЗС прычыны і ўмовы здзяйснення ДТЗ
  • нагадаюць пра флікеры і пра тое, як бяспечна паводзіць сябе на вуліцах і дарогах.

ДАІ пераканаўча просіць кіроўцаў няўхільна выконваць ПДР пры праездзе пешаходных пераходаў і манеўрах у дварах.

• Текст доступен на языке: Русский