Ноччу з Сакаўшчынскага вадасховішча дасталі труп мужчыны

Загінулага выратавальнікі дасталі на бераг ноччу з 16 на 17 сакавіка.

Пра гэта  «Рэгіянальнай газеце» расказала афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

– Сваякі загінулага расказалі, што напярэдадні мужчына плаваў па вадасховішчы на лодцы, – кажа Таццяна Беланог.

Загінулы – 63-гадовы жыхар сталіцы. На лецішча ў Сакаўшчыну, што ў Валожынскім раёне, ён прыехаў у мінулыя выхадныя разам са сваякамі.

Валожынскія следчыя праводзяць праверку здарэння. Папярэдняя прычына – няшчасны выпадак.

• Текст доступен на языке: Русский