Вясна на радзіме Янкі Купалы. Фота з архіва РГ.

Пазітыўны прагноз на наступны тыдзень: да +9 у Мінску, цэнтры і на поўначы краіны, да +11—13 – на поўдні.

Часам дажджы, але ў цэлым воблачна з выясненнямі. Гэта значыць, часам нават сонца загляне ў наша ваконца.

Але агулам прагноз на сакавік застаецца нікудышны. Пад Дзень Волі моцна схаладае, і, як чакаецца, золь і прымаразкі затрымаюцца аж да праваслаўнага Дабравешчання, прыкладна, да 5—10 красавіка.

• Текст доступен на языке: Русский