Фота wikipedia.org.

Пра гэта карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» паведаміў начальнік Мядзельскай выратавальнай станцыі Дзмітры Дамшэль.

– Сёння, Указам Мінаблвыканкама № 56-Р забаранілі выходзіць на лёд на вадаёмах па ўсёй Мінскай вобласці, – адзначыў начальнік станцыі.

Па яго словах, лёд на вадаёмах Мядзельшчыны ўжо вельмі небяспечны. Рыбакоў няма.

Нагадаем, што на лёд вадаёмаў Вілешчыны забаранілі выходзіць раней, ад сёмага сакавіка.

• Текст доступен на языке: Русский