Першая ахвяра вясновага выпальвання травы: у Рэчыцкім раёне загінула жанчына

дарэнне адбылося 16 сакавіка ў аграгарадку Ліскі Рэчыцкага раёна, піша 112.by

Жанчыну на падворку знайшоў сын, які прыйшоў наведаць маці. У двары ён пабачыў выпаленую траву, потым знайшоў загінулую маці, а затым звярнуўся ў міліцыю. Паводле папярэдніх звестак, жанчына спрабавала самастойна справіцца з агнём, страціла прытомнасць, павалілася і не змагла выбрацца з падпаленай травы.

Прычына загарання вызначаецца. Асноўная версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Ратавальнікі нагадваюць: пажаранебяспечны перыяд ужо пачаўся! Таму будзьце асцярожныя: рэальна ацэньвайце свае сілы пры ліквідацыі загарання сухой расліннасці.

• Текст доступен на языке: Русский